Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў (СВК) «Астрамечава»

Сельгаскагаспадарчая арцель “Памяць Ільіча” была арганізавана 8 лютага 1949 года ў вёсцы Астрамечава Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці. Але калектывізацыя сельскай гаспадаркі тут пачалася яшчэ ў даваенны перыяд. У лік першых дзевяці калгасаў Брэсцкага раёна, створаных у 1940 годзе, уваходзіў і калгас імя Молатава (в. Кустынь Лышчыцкага сельсавета), тэрыторыя якога пазней увайшла ў калгас “Памяць Ільіча”.